Прэзідэнт Мадагаскара Андры Ражуэліна заявіў, што ў краіне адбываецца незаконны, гвалтоўны захоп улады.
«Прэзідэнт Рэспублікі жадае паведаміць нацыі і міжнароднай супольнасці, што ў краіне ў цяперашні час адбываецца незаконны, гвалтоўны захоп улады, які супярэчыць Канстытуцыі і дэмакратычным прынцыпам», — заявіў Ражуэліна.
Масавыя пратэсты працягваюцца на Мадагаскары ўжо больш за два тыдні. Гэтыя пратэсты былі выкліканы адключэннямі вады і электрычнасці, але пазней дэманстранты пачалі патрабаваць адстаўкі прэзідэнта і роспуску верхняй палаты парламента.
У сутычках з сіламі бяспекі загінулі не менш за 20 чалавек. У суботу 11 кастрычніка салдаты элітнага падраздзялення CAPSAT далучыліся да пратэстоўцаў у сталіцы Антананарыву.
ПР/юл